17 чэрвеня 2025, aўторак, 23:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі значна вырасце адзін са штрафаў?

8
У Беларусі значна вырасце адзін са штрафаў?

Прапанова была агучаная сёння.

Дырэктар Бараўлянскага спецлясгаса (Менскі раён) Аляксандр Мірановіч у размове з першым намеснікам кіраўніка Міністэрства лясной гаспадаркі Андрэем Карасём прапанаваў «значна ўзмацніць жорсткасць» штрафу за выкід смецця ў лесе. На думку Мірановіча, спагнанне за гэта павінна быць як мінімум 50 базавых адзінак (2100 рублёў цяпер), піша «Телеграф».

«Трэба значна ўзмацняць жорсткасць заканадаўства за выкід смецця ў лясны фонд. Папярэджанні не працуюць, як і штрафы ў суме некалькіх базавых. Старт павінен пачынацца ад 50 базавых адзінак, тады будзе і іншае стаўленне грамадзян», — мяркуе кіраўнік Бараўлянскага спецлясгаса.

Паводле дзейнай нормы ў КоАП Беларусі, за забруджванне лесу адкідамі, або сцёкавымі водамі, або іншым спосабам фізічныя асобы могуць быць аштрафаваныя ў суме да 10 базавых адзінак (да 420 рублёў цяпер). За гэта ж парушэнне штраф для індывідуальнага прадпрымальніка большы - да 25 базавых (да 1050 рублёў), для юрыдычнай асобы – да 50 базавых адзінак (да 2100 рублёў). Гэта прапісана ў ч.1 арт.16.22 КоАП.

Са слоў Мірановіча, летам ледзь не ўвесь лясгас займаецца уборкай смецця, што, працягнуў ён, адцягвае яго падначаленых ад іншых важных задач. У Telegram-канале Мінлясгаса растлумачылі, што на абслугоўванні Бараўлянскага спецлясгаса знаходзяцца адразу сем пляжаў. Акрамя ўборкі смецця, там трэба касіць траву, ставіць скрыні, альтанкі і не толькі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках