Паплечнік Трампа паставіў на месца кіраўніка Крамля
- 14.06.2025, 15:12
- 23,026

Фота: Reuters
Расея выглядае цынічна.
Краіна-акупантка Расея, якая дае так званыя прававыя парады па выкарыстанні сілы, выглядае цынічна, у тым ліку, і для саміх расейцаў. Ізраіль абараняе сваё існаванне, у той час як Крэмль вядзе варварскую вайну супраць суседняй дзяржавы.
Аб гэтым заявіў паплечнік Трампа, сенатар ЗША ад Рэспубліканскай партыі Ліндсі Грэм.
У сацсетцы X ён пракаментаваў заяву Пуціна аб «несправакаваным» і «непрымальным» нападзе Ізраіля на Іран.
«Пуцінская Расея, якая дае юрыдычныя парады па выкарыстанні сілы, выглядае даволі цынічна нават для саміх расейцаў. Ізраіль абараняе само сваё існаванне. Расея ж вядзе варварскае ўварванне ў суседнюю краіну», - абурана сказаў сенатар.
Таксама Ліндсі Грэм звярнуўся да Кітая і Індыі. Палітык папярэдзіў: калі Пекін і Нью-Дэлі прадоўжаць падтрымку вайны Пуціна, то «вінаватых будуць шукаць толькі ў сябе».