Украіна і РФ правялі чацвёрты абмен палоннымі за тыдзень
1- 14.06.2025, 15:50
- 4,148

Большасць вызваленых сёння ўкраінскіх воінаў - афіцэры.
Украіна і Расея ў суботу, 14 чэрвеня, правялі новы абмен палоннымі. Гэта ўжо чацвёрты абмен за тыдзень.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага.
Як адзначыў кіраўнік дзяржавы, сярод вызваленых шмат тых, хто быў у палоне яшчэ з 2022 года. Гэта воіны УСУ, Нацыянальнай гвардыі, Дзяржаўнай пагранічнай службы і Дзяржаўнай спецыяльнай службы транспарту.









У Каардштабе ў пытаннях абыходжання з ваеннапалоннымі ўдакладнілі, што дадому вярнулі вайскоўцаў, якія маюць раненні і праблемы са здароўем. Значная частка вызваленых сёння абаронцаў трапіла ў палон падчас абароны Марыупаля.
Большасць вызваленых сёння воінаў - афіцэры. Таксама частка вызваленых - маладзейшая за 25 гадоў.
Дадому вяртаюцца ўкраінцы, якія ваявалі на Данецкім, Запарожскім, Луганскім, Херсонскім, Харкаўскім, Сумскім і Курскім кірунках.


Як паведаміў амбудсмен у правах чалавека Дзмітрый Лубінец, самаму старэйшаму з вернутых воінаў - 63 гады, самаму маладому - 21 год. Сярод вызваленых ёсць тыя, якія ўважаліся за прапаўшых без вестак.