19 чэрвеня 2025, Чацвер, 12:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Мінесоце стралялі ў двух палітыкаў-дэмакратаў

У Мінесоце стралялі ў двух палітыкаў-дэмакратаў
Губернатар Мінесоты Цім Уолтц
Фота: WILL OLIVER/EPA

Адзін з іх забіты.

Былы спікер Палаты прадстаўнікоў штата Мінесота Меліса Гортман і яе муж былі забітыя ў выніку палітычна матываванага забойства, заявіў губернатар Цім Уолтц. Другі заканадавец разам з жонкай быў паранены, паведамляе выданне Politico.

- Мы ўсе, у Мінесоце і па ўсёй краіне, павінны выступіць супраць усіх формаў палітычнага гвалту. Вінаватыя ў гэтым будуць прыцягнуты да адказнасці, - заявіў Уолтц на прэс-канферэнцыі.

У выніку стральбы пацярпеў сенатар штата Джон Хофман, які прадстаўляе дэмакратычную партыю. Мужчына ўпершыню быў абраны на пасаду ў 2012-м.

Загінулая Гортман была вядучым лідарам дэмакратаў у заканадаўчым органе штата і былым спікерам Палаты прадстаўнікоў Мінесоты. Упершыню перамагла на выбарах у 2004 годзе.

Абодва палітыкі прадстаўлялі акругі, размешчаныя на поўнач ад Мінеапаліса, найбуйнейшага горада штата.

Кіраўнік Бюро крымінальнага вышуку Дру Эванс паведаміў, што ўлады актыўна шукаюць падазраванага. Чыноўнікі распавялі, што нападнік быў апрануты як супрацоўнік праваахоўных органаў.

- Падазроны скарыстаўся даверам да нашай уніформы, да таго, што яна заклікана прадстаўляць. Гэтая здрада глыбока трывожыць тых з нас, хто носіць значок з гонарам і адказнасцю, - заўважыў камісар грамадскай бяспекі Боб Джонсан.

Эванс адзначыў, што будзе праведзена ўскрыццё Гортман і яе мужа, каб вызначыць ступень траўм, аднак дадаў, што яны памерлі ад агнястрэльных раненняў.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках