Украінскія дроны спалілі расейскае СПА на Запарожжы
3- 14.06.2025, 20:45
- 3,782

Відэафакт.
На часова акупаванай тэрыторыі Запарожскай вобласці ўкраінскія разведчыкі нанеслі зруйнавальны ўдар па дарагіх расейскіх сістэмах СПА.
Пра гэта паведамляе Галоўнае ўпраўленне разведкі МА Украіны.
- Майстры ўдарных дронаў Дэпартамента актыўных дзеянняў ГУР МА Украіны выявілі і знішчылі дарагія сістэмы СПА расейскіх захопнікаў на часова акупаванай тэрыторыі Запарожскай вобласці, - растлумачылі ў ГУР.
Паводле звестак разведкі, у выніку аперацыі знішчаны:
- ЗРК "Бук-М3",
- РЛС "Імбір",
- ЗРГК "Панцыр-С1".
На апублікаваным відэа відаць, як украінскі дрон ухіляецца ад зенітнай ракеты, і пашкоджвае цэлі.