18 чэрвеня 2025, Серада, 23:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ізраіль ліквідаваў галоўнага дарадцу аяталы Хаменеі ў ядравых пытаннях

Ізраіль ліквідаваў галоўнага дарадцу аяталы Хаменеі ў ядравых пытаннях
Алі Шамхані

Летась ён прылятаў у Менск.

Адным з высокапастаўленых чыноўнікаў, ліквідаваных пасля ўчорашніх авіяўдараў Ізраіля па Іране, стаў адзін з галоўных дарадцаў вярхоўнага лідара гэтай краіны аяталы Алі Хаменеі - Алі Шамхані, паведамляюць «Дэталі» са спасылкай на афіцыйныя іранскія СМІ.

Былы міністр абароны Ірана, апошнія гады ён быў дарадцам вярхоўнага лідара Хаменеі, які курыруе ядравую праграму.

У Іране ўжо з'явіліся вулічныя банеры са свежымі "пакутнікамі". І на іх, сярод іншых, выяўлены контр-адмірал Шахмані.

Раней ЦАХАЛ ужо заявіў аб яго ліквідацыі. Але іранскія крыніцы сцвярджалі, што Шахмані толькі паранены.

Адзначым, што 12 верасня 2024 года Шамхані прылятаў у Менск. Дэталі ягонага знаходжання ў Беларусі афіцыйна не выдаваліся.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках