БЧ паведаміла аб часовых зменах у графіках руху
- 14.06.2025, 20:59
- 1,792

Якія цягнікі і з якіх дат пойдуць па змененых маршрутах.
У сувязі з правядзеннем планавых рамонтаў па змененых маршрутах і раскладзе пойдуць асобныя цягнікі на ўчастках Менск — Берасце, Баранавічы — Горадня, а таксама Полацк — Бігасава. «Зеркала» расказала падрабязнасці.
У сувязі з правядзеннем планавага аднаўленчага рамонту па першым галоўным шляху перагону Фаніпаль — Койданава з 16 чэрвеня з 9 гадзін 10 хвілін да 16 гадзін 30 хвілін 19 чэрвеня мяняецца расклад асобных цягнікоў.
Так цягнік №733/734 Менск — Берасце будзе апраўляцца 16, 17 і 18 чэрвеня са станцыі Менск-Пасажырскі а 17.07 (замест 17.21) і прыбываць на станцыю Берасце-Цэнтральны ў 20.58 (замест 21.06).
Цягнік № 680/679 Горадня — Віцебск — Горадня на ўчастку Горадня — Менск — Горадня будзе прытрымлівацца часткова змененым раскладам, адпраўкай з Горадні 16, 17 і 18 чэрвеня і з Віцебска 17, 18 і 19 чэрвеня 2025 года.
Акрамя таго, у гэтыя дні на ўчастку Менск — Баранавічы — Менск зменіцца маршрут і расклад асобных цягнікоў рэгіянальных ліній эканомкласа.
Праз рамонт чыгуначнага моста на станцыі Полацк з 17 да 19 і з 24 да 26 чэрвеня часткова змяняецца графік руху цягнікоў на ўчастку Полацк - Бігасава.
Не будуць курсаваць цягнікі рэгіянальных ліній эканомкласа:
- 17 і 24 чэрвеня адпраўленнем з Полацка ў 9.50, 17.49 і 21.41, адпраўленнем з Бігасава ў 13.07 і 19.46;
- 18 і 25 чэрвеня адпраўленнем з Полацка ў 9.50, 17.49 і 21.41, адпраўленнем з Бігасава ў 4.59, 13.07 і 19.46;
- 19 і 26 чэрвеня адпраўленнем з Полацка ў 09.50, адпраўленнем з Бігасава ў 04.59 і 13.07.
Больш падрабязную інфармацыю аб раскладзе руху цягнікоў можна даведацца на афіцыйным інтэрнет-сайце Беларускай чыгункі www.rw.by, у афіцыйным мабільным дадатку «БЧ. Мой цягнік», а таксама па тэлефоне 105 кантакт-цэнтра БЧ.