18 чэрвеня 2025, Серада, 22:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ізраіль разбамбіў цэнтральнае сховішча паліва побач з Тэгеранам

Ізраіль разбамбіў цэнтральнае сховішча паліва побач з Тэгеранам
Фота: Getty Images

Cіла выбухаў адчувалася як землятрус.

Ізраіль разбамбіў цэнтральнае сховішча бензіну побач з Тэгеранам, паведамляе The New York Times уначы з 14 на 15 чэрвеня.

Сховішча размешчанае на паўночных горных схілах. Ізраільскі напад выклікаў магутныя выбухі, паведаміў прадстаўнік міністэрства нафты.

Паводле ягоных словаў, рэзервуары з палівам выбухаюць адзін за адным. Ёсць пагроза сур'ёзнай шкоды жылым раёнам у гэтым раёне.

Іранец, чыя кватэра ў вышынным доме знаходзіцца проста насупраць сховішчы, расказаў, што сіла выбухаў адчувалася як землятрус.

Жыхары паўночнага Тэгерана паведамілі, што буйны пажар, выкліканы выбухамі на буйным паліўным складзе, распаўсюджваецца і асвятляе горы вакол Тэгерана. У сетцы з'явіліся кадры полымя.

Крыху пазней NYT напісаў, што паводле словаў чальца энэргетычнага камітэта Гандлёвай палаты Ірана, Хаміда Хасейна, муніцыпалітэт абмяркоўваў перанос паліўнага склада з жылога раёна на поўначы Тэгерана цягам многіх гадоў. Чыннікам таму былі асцярогі, што напад або аварыя могуць мець катастрафічныя наступствы.

Хасейні ўдакладніў, што склад мае сама меней 11 рэзервуараў для захоўвання і знаходзіцца ў густанаселеным і багатым раёне з высакакласнымі рэстаранамі, гандлёвымі цэнтрамі, а таксама вышыннымі будынкамі з басейнамі на даху.

Тым часам Clash Report спасылаючыся на ізраільскі 14 канал сцвярджае, што самалёты Ізраіля атакавалі ў цэлым 4 цэлі ў Тэгеране: Міністэрства абароны, штаб-кватэру ядзернай праграмы, ядзерныя лабараторыі і нафтавыя аб'екты.

Абноўлена ў 01:05

«Міністэрства нафты Ірана заявіла, што ізраільскія сілы нанеслі ўдары па двух паліўных складах у Тэгеране, пацвердзіўшы паведамленні іранскіх СМІ», – піша The Times of Israel.

Паводле звестак міністэрства, у выніку атакі пацярпелі нафтасховішчы ў Шахране, на паўночны захад ад Тэгерана, і яшчэ адно сховішча на поўдзень ад горада.

Абноўлена ў 01:25

Інфармацыйнае агенцтва Tashin піша, што акрамя паліўнага склада, Ізраіль атакаваў і нафтаперапрацоўчы завод Шахрэй на поўдні Тэгерана, які з'яўляецца адным з самых буйным у краіне. Аварыйныя брыгады спрабавалі пагасіць там пажар.

Таксама NYT піша, што на энэргетычных і паліўных аб'ектах у Тэгеране былі чуваць шматлікія і магутныя выбухі.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках