18 чэрвеня 2025, Серада, 8:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«У патрэбны момант “рэзка” пагоршыцца стан здароўя Лукашэнкі»

32
«У патрэбны момант “рэзка” пагоршыцца стан здароўя Лукашэнкі»

Астатняе даробіць «калектыўны Брут» у асяроддзі дыктатара.

Тэлеграм-канал «Беларуская разведка», які спецыялізуецца на інсайдах, паведаміў пра «тэктанічныя палітычныя змены», якія насоўваюцца ў Беларусі з прычыны «ўнутранаменклатурнага перавароту ў сілавым блоку і наступнай замены Лукашэнкі».

Аўтары канала сцвярджаюць, што Крэмль прыступіў да заключнай фазы «аперацыі». Найліжэйшая мэта маскоўскіх стратэгаў – змена кіраўніцтва асноўных сілавых установаў: КДБ і МУС з расстаноўкай на ключавыя пасады сваіх крамлёўскіх кансерваў.

«Сцэнар да банальнасці просты. Напрыклад, у патрэбны момант “рэзка” пагоршыцца стан здароўя састарэлага дыктатара. Гэтага лёгка дамагчыся некалькімі багатымі званымі вячэрамі ў гасціннага Пуціна. Нагадаем, што здароўе Лукашэнкі кардынальна пагоршылася адразу пасля візіту на парад у Маскву ў 2023 годзе. Масква вельмі спяшаецца, бо ключавыя прарасейскія кандыдаты-кансервы маюць абмежаванні ў дзейных кантрактах, узроставыя абмежаванні на генеральскіх пасадах і неабходна паспець пасадзіць іх у больш высокія крэслы да таго моманту, калі да Лукашэнкі “дойдзе”», – піша «Беларуская разведка».

Паводле задумы крамлёўскіх стратэгаў, «пракрамлёўская хунта» павінна складацца з трох ключавых кіраўнікоў сілавога блоку: кіраўніка ААЦ (Паўлючэнка захоўвае сваю пасаду), старшыні КДБ (Церцеля мяняе ягоны кіраўнік контрвыведнага глаўка), міністра МУС (Кубракова замяняюць на «маладагвардзейца» Карпянкова).

Фактычна Лукашэнка застаецца сам-насам са сваёй нешматлікай службай бяспекі. «Кола змовы замкнецца. Такім чынам, пракрамлёўская тройца будзе гатовая да ўмоўнага сігналу з Масквы», – піша «Беларуская разведка».

Да канца восені будзе зразумела, ці даб'ецца Масква сваіх амбіцыйных мэтаў, ці Лукашэнка здолее ненадоўга ўтрымацца. Час працуе супраць абодвух дыктатараў, і не за гарамі гонка на лафетах.

«Карпянкоў, мабыць, адзіны чалавек у атачэнні Лукашэнкі здольны на свісток з Крамля першым скокнуць і спакойна ўторкнуць заточку ў шыю Лукашэнкі. Далей сваю справу даробіць астатні “калектыўны Брут”», – адзначаюць аўтары канала.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках