18 чэрвеня 2025, Серада, 13:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Times of Israel: Трамп разглядае магчымы ўдар ЗША па ядзерным аб'екце ў Іране

The Times of Israel: Трамп разглядае магчымы ўдар ЗША па ядзерным аб'екце ў Іране
ДОНАЛЬД ТРАМП
ФОТА: GETTY IMAGES

Гэтае пытанне прэзідэнт ЗША абмеркаваў з Нетаньяху.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп абмеркаваў з прэм'ер-міністрам Ізраіля Біньямінам Нетаньяху магчымасць нанясення ўдару па ядзерным аб'екце ў Іране. Пра гэта паведамляе ізраільскі журналіст Барак Равід, піша The Times of Israel.

Адзначаецца, што Трамп разглядае магчымасць нанясення ўдару па ядзерным аб'екце ў Форда. Паводле словаў Равіда, такой атакай прэзідэнт ЗША хоча прадухіліць стварэнне Тэгеранам ядзернай зброі.

Ізраільскія чыноўнікі расказалі журналістам, што Трамп перадаў гэтую прапанову Нетаньяху падчас іх тэлефонных размоваў, якія былі праведзеныя цягам апошніх некалькіх тыдняў. У выданні падкрэслілі, што ядзерны аб'ект у Форда можа быць па-за межамі ваенных магчымасцяў Ізраіля.

У гэты самы час у Белым доме адмаўляюць, што ЗША хочуць нанесці ўдар па Іране, нагадалі журналісты. У Тэгеране ж гавораць, што ядзерны аб'ект у Форда ўжо атрымаў абмежаваныя пашкоджанні ад нядаўніх нападаў Ізраіля.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках