18 чэрвеня 2025, Серада, 9:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

NI: Ізраіль прэзентуе новую лазерную зброю

11
NI: Ізраіль прэзентуе новую лазерную зброю
Фота: Rafael

Яе ўжо выкарыстоўваюць у баявых умовах.

На Парыжскім авіясалоне 2025 года ізраільская кампанія Rafael Advanced Defense Systems упершыню прадэманструе свае найноўшыя лазерныя комплексы: Iron Beam 450, а таксама Lite Beam і Iron Beam M. Гэтая падзея стане важнай вяхой для абароннай прамысловасці Ізраіля, асабліва на фоне паспяховага выкарыстання лазерных сістэмаў у баявых умовах.

Авіясалон у Парыжы – найбуйнейшае авіяцыйнае мерапрыемства ў свеце, дзе чакаецца ўдзел больш як 2 400 кампаній з 48 краінаў і паказ блізу 150 лётных апаратаў. З'яўленне ізраільскіх лазерных тэхналогій выкліча вялікую цікавасць, асабліва беручы да ўвагі іх эфектыўнасць пры перахопе дронаў падчас цяперашняга канфлікту ў Газе.

Паводе словах кіраўніка Rafael Ёава Турджэмана, гэтыя сістэмы спалучаюць высокую дакладнасць і хуткую рэакцыю з мінімальнымі выдаткамі на перахоп. Паводле звестак Мінабароны Ізраілю, прататыпы лазерных сістэмаў паспяхова нейтралізавалі дзясяткі паветраных пагрозаў, у тым ліку беспілотнікі, ракеты і снарады.

Iron Beam – вынік дзесяцігоддзяў даследаванняў. Яшчэ ў 1990-я Ізраіль і ЗША працавалі над праектам THEL (Tactical High Energy Laser), але праз бюджэт ён быў закрыты. Аднак ізраільскія распрацоўкі прадоўжыліся, і цяпер Iron Beam здольны дапаўняць існыя сістэмы СПА – Iron Dome, David's Sling і Arrow.

Адной з галоўных пераваг Iron Beam з'яўляецца яго эканамічнасць: адзін перахоп абыходзіцца ўсяго на $2, у той час як ракеты для Iron Dome могуць каштаваць ад $20 000 да $1 млн. Гэта робіць сістэму вельмі прывабнай для экспарту. Ужо цікавяцца такія краіны, як Нямеччына і Фінляндыя. Магчыма, Iron Beam стане самым запатрабаваным экспартным прадуктам Ізраіля ў сферы абароны.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках