Дроны атакавалі Елабугу ў Татарстане: Там збіраюць «Шахеды»
6- 15.06.2025, 13:41
- 5,636

З'явіліся кадры з пажарамі.
Расейскі горад Елабуга ў Татарстане маглі атакаваць дроны ў нядзелю, 15 чэрвеня. Там збіраюць варожыя беспілотнікі, у тым ліку і «Шахеды».
Пра гэта паведамляе Telegram-канал Astra.
«У 06:30 у рэгіёне быў абвешчаны рэжым беспілотнай небяспекі. Паводле словаў мясцовых, дроны бачылі ў Чыстапалі і Елабузе», – пішуць расейскія СМІ.
У сеціве публікуюць кадры з дронамі, нібыта працай СПА і пажарам. Расейскія чыноўнікі пакуль не каментавалі сітуацыю.
У Елабузе знаходзіцца завод, пабудаваны ў 2023 годзе на тэрыторыі асаблівай эканамічнай зоны «Алабуга». На прадпрыемстве вырабляюць беспілотнікі, у тым ліку ўдарныя дроны тыпу «Шахед».
Нагадаем, што сёння раніцай у трох аэрапортах Расеі абмежавалі палёты – Іжэўск, Казань, Ніжнякамск. Два першыя гарады знаходзяцца ў Татарстане, а Ніжнякамск – сталіца рэспублікі Удмуртыя.