20 чэрвеня 2025, Пятніца, 10:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ізраіль паспяхова атакаваў у Іране ядзерны завод у Ісфахане і энэргетычныя аб'екты

Ізраіль паспяхова атакаваў у Іране ядзерны завод у Ісфахане і энэргетычныя аб'екты
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Некалькі крытычна важных будынкаў атрымалі пашкоджанні.

У выніку ізраільскага нападу некалькі крытычна важных будынкаў на ядзерным аб'екце ў Ісфахане атрымалі пашкоджанні. Пра гэта паведаміла Міжнароднае агенцтва атамнай энэргіі (МАГАТЭ) на сваёй старонцы ў сацсетцы X. Паводле звестак агенцтва, пацярпелі, сярод іншага, устаноўка канверсіі ўрану і завод вытворчасці паліўных пласцінаў. Пры гэтым, як удакладнілі ў МАГАТЭ, павышэнне ўзроўню радыяцыі за межамі аб'екта не зафіксаванае.

Акрамя Ісфахана, Войска абароны Ізраіля (ЦАХАЛ) нанесла ўдары па іншых важных аб'ектах іранскай інфраструктуры. Сярод іншага, напад зазнаў газаперапрацоўчы завод «Фаджр Джам» у раёне Бушыра на паўднёвым захадзе краіны. Гэты прамысловы комплекс, размешчаны на ўзбярэжжы Персідскага заліва, выконвае значную ролю ў іранскай энэргетыцы. Як паведамляе агенцтва Tasnim, у выніку ўдару на тэрыторыі завода ўспыхнуў пажар.

Таксама быў атакаваны адзін са стратэгічных аб'ектаў газаздабычы – найбуйнейшае ў Іране радовішча «Паўднёвы Парс». Паводле звестак Mehr, ізраільскія ўдары прывялі да сур'ёзных разбурэнняў інфраструктуры на аб'екце.

Іранскім ядзерным аб'ектам у Ісфахане, а таксама ў Натанзе нанесеныя сур'ёзныя страты ў ходзе ізраільскіх авіяўдараў, піша, у сваю чаргу, The Guardian, спасылаючыся на ацэнкі ваеннага камандавання Ізраіля. Паводле словаў аднаго з прадстаўнікоў камандавання, ухіленне наступстваў нападаў можа заняць «значна больш, чым некалькі тыдняў».

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках