Расея падчас нападу на Кіеў пашкодзіла офісы Boeing
11- 15.06.2025, 14:59
- 6,200

Гэта магло быць наўмысным ударам па амерыканскай аэракасмічнай кампаніі.
Расея ў ноч на 10 чэрвеня масавана атакавала Кіеў. У выніку абстрэлу былі значна пашкоджаныя офісы кампаніі Boeing.
Пра гэта паведамляе Financial Times.
Як адзначае выданне, будынак, які выкарыстоўваецца кампаніяй Boeing у Кіеве, быў моцна пашкоджаны ў выніку нядаўняй маштабнай атакі Расеі, якая, верагодна, была наўмысным ударам па амерыканскай аэракасмічнай кампаніі.
Паводле словаў двух супрацоўнікаў Boeing, трох украінскіх чыноўнікаў і кіраўніка Амерыканскай гандлёвай палаты ва Украіне (ACC), будынак быў сярод цэляў, якія былі пашкоджаныя падчас нападу ноччу 10 чэрвеня.
Financial Times праверыла выявы, якія апублікавала ДСНС, дзе зафіксаваны сур'ёзныя пашкоджанні будынка і ратавальнікаў, якія тушаць пажар унутры.
Boeing ва Украіне
Boeing – адна з самых вядомых амерыканскіх кампаній, якія прысутнічаюць ва Украіне. Яе дзейнасць засяроджана ў асноўным на інжынерна-тэхнічнай падтрымцы.
Кампанія супрацоўнічае з украінскім авіябудаўніком «Антонаў». Як піша выданне, у пачатку гэтага года кіраўнікі Boeing сустрэліся з прадстаўнікамі «Антонава» і міністрам абароны Украіны, каб абмеркаваць новыя супольныя прадпрыемствы.