Іран перадасць Ізраілю пасланне праз Кіпр
- 15.06.2025, 15:22
- 5,026

Прэзідэнт Кіпра спадзяецца пагаварыць з прэм'ер-міністрам Ізраіля сёння вечарам.
Іран папрасіў Кіпр «адправіць Ізраілю пасланне». Пра гэта заявіў у нядзелю, 15 чэрвеня прэзідэнт Кіпра Нікас Хрыстадулідыс.
Як расказаў сайт «ХаАрец», прэзідэнт Хрыстадулідыс паведаміў: «Іран папрасіў нас адправіць “некалькі пасланняў” Ізраілю». Прэзідэнт таксама сказаў, што спадзяецца пагаварыць з прэм'ер-міністрам Ізраіля Біньямінам Нетаніягу пазней, у нядзелю вечарам.
Хрыстадулідыс дадаў, што ён незадаволены «павольнай рэакцыяй Еўразвязу на крызіс на Блізкім Усходзе».