18 чэрвеня 2025, Серада, 16:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ізраіль задзейнічаў паўсотні знішчальнікаў для паветранага нападу на Іран

Ізраіль задзейнічаў паўсотні знішчальнікаў для паветранага нападу на Іран

Усяго за тры дні аперацыі Ізраіль нанёс удары па больш як 800 цэлях.

У ноч на 15 чэрвеня аб'екты іранскага ядзернага праекту ў Тэгеране атакавалі 50 ізраільскіх знішчальнікаў. Пра гэта паведаміла войска Ізраіля ў тэлеграм-канале.

«Усю ноч знішчальнікі ВПС Ізраіля лёталі над Тэгеранам і наносілі ўдары па інфраструктуры і аб'ектах іранскага ядзернага праекту пад кіраўніцтвам выведнага кіравання», – сказана ў паведамленні.

Удар быў нанесены па больш чым 80 цэлях, у тым ліку штаб-кватэры Міністэрства абароны Ірана і ядзернага праекту SPND.

Менш чым за тры дні ў рамках аперацыі «Паўсталы леў» ЦАХАЛ нанесла ўдары па больш чым 170 цэлях і больш як 720 аб'ектах ваеннай інфраструктуры Ірана, удакладнілі ў прэс-службе войска.

ЦАХАЛ накіраваны на пазбаўленне Ірана крытычна важных магчымасцяў і кампанентаў для вытворчасці ядзернай зброі, дадалі там.

Ізраіль у ноч на 13 чэрвеня пачаў супраць Ірана аперацыю, якую звязаў з тым, што краіна наблізілася да стварэння ядзернай зброі. Ізраіль нанёс удары па ядзерных і ваенных аб'ектах Ірана. Апошні ў адказ атакаваў ізраільскую тэрыторыю ракетамі і дронамі.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках