19 чэрвеня 2025, Чацвер, 10:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арганізатары «Уімблдона» анансавалі рэкордны прызавы фонд

9
Арганізатары «Уімблдона» анансавалі рэкордны прызавы фонд

Колькі можа зарабіць Сабаленка ў выпадку перамогі?

Трэці ў сезоне-2025 турнір «Вялікага шалома» прадугледжвае беспрэцэдэнтна высокія прызавыя ў адзіночным разрадзе для мужчын і жанчын.

Сумарны ганарарны фонд арганізатары брытанскіх спаборніцтваў павялічылі амаль на 50 адсоткаў. Летась ён складаў 35,884 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў, або $48,68 мільёнаў. У гэтым сезоне ён будзе раўняцца $72,59.

Найбольшую яго частку атрымаюць чэмпіёны ў мужчынскім і жаночым адзіночных разрадах. Упершыню ў гісторыі пераможца аднаго турніру ўзбагаціцца на суму, якая перавышае $4 мільёны. Калі быць дакладным, уладальнік трафея заробіць $4,07 мільёна.

На «Уімблдоне» ў асноўнай сетцы дакладна выступяць Арына Сабаленка і Вікторыя Азаранка. Праз кваліфікацыю туды паспрабуюць прабіцца Аляксандра Сасновіч, Ірына Шымановіч і Крысціна Дзмітрук.

«Уімблдон» пройдзе з 30 чэрвеня да 13 ліпеня.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках