18 чэрвеня 2025, Серада, 5:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дубайская авіякампанія скасавала рэйсы ў Менск

Дубайская авіякампанія скасавала рэйсы ў Менск

На фоне абвастрэння сітуацыі паміж Ізраілем і Іранам.

Дзяржаўная авіякампанія Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў Flydubai скасавала рэйсы ў Менск і з Менску, якія мусілі адбыцца 15 чэрвеня, піша «Радыё Свабода».

Як вынікае з сайта Нацыянальнага аэрапорта «Мінск», скасаваны рэйс з Менска ў Дубай - самалёт павінен быў вылецець а 0.30, а таксама з горада Дубая ў беларускую сталіцу, які планаваўся на 23:30.

Адпаведныя рэйсы кампаніі, запланаваныя на 16 чэрвеня, пакуль ёсць у раскладзе палётаў.

У той жа час зараз самалёт Белавія выконвае рэйс у Дубай праз Ташкент - Boeing 737-800 вылецеў з Менска а 5:25.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках