Для навучэнцаў у аўташколах хочуць увесці навацыі
9- 15.06.2025, 17:16
- 9,916

Якія змены могуць з'явіцца.
У Беларусі могуць увесці навацыі для тых, хто атрымлівае пасведчанне кіроўцы. Пра гэта заявіў начальнік галоўнай управы ДАІ МУС Віктар Ротчанкаў на пасяджэнні пастаяннай камісіі ў гарантаванні бяспекі дарожнага руху пры Савеце міністраў, піша агенцтва "Минск-новости". Сярод іншага могуць павялічыць колькасць гадзін навучання навыкам кіравання з 50 да 70 і пашырыць практыку выкарыстання інтэрактыўных навучальных трэнажораў.
Тэарэтычны іспыт з першай спробы ў 2024 годзе здалі 58% выпускнікоў аўташкол, практычны - 35%, адзначаюць у ДАІ МУС. У Дзяржаўтаінспекцыі такі ўзровень атрыманых ведаў і навыкаў уважаюць за недастатковы. Пры гэтым нямала нараканняў на якасць навучання паступае ад саміх выпускнікоў аўташкол.
Усё гэта, як адзначалася на пасяджэнні ва ўрадзе, патрабуе прыняцця мер для падвышэння якасці паслуг у падрыхтоўцы кіроўцаў. Для развязанне праблемы МУС выступае з ініцыятывай вызначыць канкрэтны пералік умоў, пры якіх дзеянне сертыфіката аб адпаведнасці навучальнай арганізацыі можа быць прыпыненае або спыненае. Таксама ёсць прапанова разгледзець пытанне аб унясенні змяненняў у адзіныя праграмы падрыхтоўкі кіроўцаў. Павялічыць колькасць гадзін навучання навыкам кіравання з 50 да 70 і пашырыць практыку выкарыстання інтэрактыўных навучальных трэнажораў.
Між тым, з 8 красавіка змяніўся парадак прыёму кваліфікацыйных экзаменаў на права кіравання механічным транспартным сродкам.
Згодна з новай інструкцыяй пры наяўнасці пасведчання кіроўцы катэгорыі В грамадзяне дапускаюцца да здачы практычнага экзамену на права кіравання транспартным сродкам катэгорыі С толькі ва ўмовах рэальнага дарожнага руху ў населеным пункце. Пляцоўка ў гэтым выпадку касуецца. Калі ў правах ёсць катэгорыя С, а чалавек дадаткова атрымлівае катэгорыю В, практычны экзамен прымаюць толькі ва ўмовах дарожнага руху.