18 чэрвеня 2025, Серада, 4:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Турцыі пацярпелі катастрофу два паветраныя шары з турыстамі

У Турцыі пацярпелі катастрофу два паветраныя шары з турыстамі

Ёсць загінулы і пацярпелыя.

Два паветраныя шары пасля ўзлёту з даліны Іхлара ў цэнтральнай частцы Турцыі, пацярпелі катастрофу. Пра гэта 15 чэрвеня паведамляе са спасылкай на мясцовую ўладу агенцтва Anadolu.

Адзін паветраны шар здзейсніў жорсткую пасадку ля вёскі Гезлюкую, прыкладна за 20 кіламетраў на захад ад месца вылету.

У выніку аварыі загінуў пілот апарата. Прадстаўнік мясцовай улады патлумачыў, што той выпаў з кошыка паветранага шара, калі ў вяроўцы заблыталіся ягоныя ногі.

У выніку жорсткай пасадкі пацярпелі 19 турыстаў з Інданэзіі, іх перадалі медыкам для абследавання.

Яшчэ адзін інцыдэнт з паветраным шарам адбыўся каля вёскі Белісірма, пацярпелі 12 турыстаў з Індыі, яны атрымалі лёгкія траўмы.

Паводле звестак Міністэрства транспарту і інфраструктуры Турцыі, жорсткія пасадкі здарыліся праз раптоўную змену варункаў надвор'я пасля ўзлёту паветраных шароў.

Праводзіцца тэхнічнае расследаванне інцыдэнтаў, піша Anadolu.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках