ЦАХАЛ атакаваў аэрапорт Ірана ў 2300 км ад Ізраіля
- 15.06.2025, 19:34
- 4,934

Рэкордная далёкасць.
Вайскова-паветраныя сілы Ізраіля нанеслі ўдар па самалёце ў аэрапорце на ўсходзе Ірана. Адлегласць да цэлі склала рэкордныя 2300 кіламетраў з пачатку аперацыі.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на Telegram Войска абароны Ізраілю.
«Некаторы час таму ВПС Ізраіля нанеслі ўдар па іранскім самалёце-запраўшчыку ў аэрапорце Мешхеда на ўсходзе Ірана, прыкладна ў 2 300 кіламетрах ад Ізраіля», - гаворыцца ў публікацыі.
У ЦАХАЛ падкрэслілі, што дзеянні ВПС Ізраіля накіраваныя на ўстанаўленне паветранай перавагі ў паветры над Іранам.
«Гэта самы далёкі ўдар, нанесены з пачатку аперацыі», - дадалі ў ізраільскім войску.