Reuters: Трамп наклаў вета на план Ізраіля ліквідаваць аяталу Хамэнэі
- 15.06.2025, 20:08
- 7,462

Раней паведамлялася, што Хамэнэі не выключаецца як патэнцыйная цэль для ўдараў Ізраіля.
Амерыканскі прэзідэнт Дональд Трамп «наклаў вета» на план Ізраіля забіць вярхоўнага лідара Ірана аяталу Алі Хамэнэі, паведамляе Reuters са спасылкай на двух амерыканскіх чыноўнікаў.
«Іранцы ўжо забілі амерыканца? Не. Пакуль яны гэтага не зробяць, мы нават не гаворым аб пераследзе палітычнага кіраўніцтва», — сказала адна з крыніц.
Са слоў Трампа, ён «лёгка» можа спыніць канфлікт Ізраіля і Ірана. Прэзідэнт ЗША таксама перасцярог Іран ад нанясення ўдараў па амерыканскіх цэлях.
Газета WSJ раней пісала, што Хамэнэі не выключаецца як патэнцыйная цэль для ўдараў Ізраіля. Пра гэта выданню сказаў неназваны ізраільскі чыноўнік.