18 чэрвеня 2025, Серада, 0:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На вуліцах розных гарадоў Беларусі заўважылі чырвоныя канапы

6
На вуліцах розных гарадоў Беларусі заўважылі чырвоныя канапы

Як яны тамака з'явіліся?

Жыхары некалькіх беларускіх гарадоў заўважылі на вуліцах чырвоныя канапы. Цяпер стала вядома, што гэта быў анонс pop-up выставы прадукцыі айчынных прадпрымальнікаў, якую арганізаваў "Альфа-Банк". Пра гэта паведамляецца ў тэлеграм-канале гэтай фінустановы.

Гэтым праектам арганізатары хацелі натхніць кожнага, хто марыць пра ўласную справу, і падтрымаць тых, хто ўжо мае сваю справу.

«Усе мы ведаем: бізнэсоўцамі не нараджаюцца. Каб стаць паспяховым прадпрымальнікам, трэба прайсці цэлы шлях і не заўсёды ён самы просты. Затое каля вас заўсёды знойдуцца канапавыя крытыкі з каментарамі: «занадта доўга», «вельмі дорага», ці «ой, неяк не прыбыткова». Яны лёгка даюць парады, асабліва калі няма свайго бізнэсу, калі ты не ведаеш, праз што трэба прайсці, каб дасягнуць выніку», - распавёў кіраўнік па масавым бізнэсе «Альфа-Банка» Аляксей Куліеў.

Ён таксама дадаў, што ёсць тыя, хто выбірае не проста сядзець на канапе або крытыкаваць, а здзяйсняць сваю мару.

Выстава працуе ў менскай прасторы «Цэх» да 20 чэрвеня, яна бясплатная. Туды прывезлі канапы з Віцебска, Бабруйска, Гародні, Менска. Напрыклад, ёсць варыянт ад брэнда UNO MAS UNO, чыя цытрынавая бірка стала сімвалам трэндавага адзення, а таксама ад студыі ZROBIM architects, якую два натхнёныя архітэктары ператварылі ў вялікую каманду спецыялістаў з праектамі ад Беларусі да ЗША.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках