У Беларусь нарэшце прыйшло лета
3- 16.06.2025, 9:15
- 3,036

Сіноптыкі абяцаюць да +29°С.
16 чэрвеня надвор'е ў Беларусі будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску. Паводле звестак Белгідрамета, чакаецца малавоблачнае надвор'е. Без ападкаў. Вецер паўночна-заходні, заходні, ноччу слабы, удзень сярэдні. Тэмпература паветра ўдзень складзе +24.. +29°С.
Прагноз па рэгіёнах
Менск 25…+27°С. Вецер паўночна-заходні, слабы. Малавоблачна. Без ападкаў.
Берасце +27…+29°С. Вецер заходні, слабы. Малавоблачна. Без ападкаў.
Віцебск +24...+26°С. Вецер паўночна-заходні, слабы. Малавоблачна. Без ападкаў.
Гомель +25…+27. Вецер паўночна-заходні, слабы. Малавоблачна. Без ападкаў.
Гародня +27…+29°С. Вецер заходні, слабы. Малавоблачна. Без ападкаў.
Магілёў +25…+27. Вецер паўночна-заходні, слабы. Малавоблачна. Без ападкаў.