Брытанская выведка агучыла страты КНДР у Курскай вобласці
2- 3,162

Яны велізарныя.
Падчас наступу ў Курскай вобласці Карэйская Народна-Дэмакратычная Рэспубліка магла страціць больш за шэсць тысяч сваіх вайскоўцаў.
Пра гэта гаворыцца ў апошняй справаздачы Галоўнай управы выведкі Міністэрства абароны Вялікабрытаніі. Яны мяркуюць, што галоўнай прычынай значных страт сталі маштабныя дэсантныя штурмы з высокім узроўнем знясілення асабовага складу:
«Агульныя страты складаюць больш за палову ад прыкладна 11 000 вайскоўцаў КНДР, якія першапачаткова былі разгорнутыя ў Курскай вобласці. Справаздачы з адкрытых крыніц сведчаць пра тое, што КНДР пасля перакінула ў Курск абмежаваную колькасць дадатковых войскаў»
Адзначаецца, што 4 чэрвеня сакратар Рады Бяспекі Расейскай Федэрацыі, экс-міністр абароны Сяргей Шайгу другі раз за некалькі месяцаў сустрэўся з Кім Чэн Ынам. У выведцы мяркуюць, што ён быў ключавым суразмоўцам у тэме падтрымкі незаконнага нападу на Украіну.