У ЗША затрыманы падазраваны ў паляванні на палітыкаў-дэмакратаў
5- 16.06.2025, 10:37
- 6,320

Аперацыя ягонага злову заняла два дні.
У амерыканскім штаце Мінесота арыштаваны магчымы стралок па палітыках-дэмакратах. Пра гэта 16 чэрвеня піша CNN.
Затрыманага клічуць Вену Ботлер. Ён падазраецца ў забойстве лідара дэмакратаў у Палаце прадстаўнікоў штата Мелісы Гортман і ейнага мужа, а таксама ў замаху на сэнатара ад Мінесоты Джона Гофмана і ягоную жонку.
Амерыканская паліцыя назвала пошукі Ботлера «найбуйнейшым паляваннем у гісторыі» штата, якое доўжылася амаль два дні. У аперацыі былі задзейнічаны сотні дэтэктываў з 20 розных падраздзяленняў спецыяльнага прызначэння.
Спачатку праваахоўнікі знайшлі машыну падазраванага, камеры зафіксавалі, што ён уцёк у лес. Паліцыянты выкарыстоўвалі прыборы начнога бачання, гелікаптэры і дроны, расказаў тэлеканал. CNN піша са спасылкай на паліцыю, што стралок, магчыма, дзейнічаў адзін, але дэталі пакажа следства.