Аўтамабіль пад Менскам сутыкнуўся з трыма ласямі
9- 16.06.2025, 12:29
- 8,370

Кіроўца Tesla цудам застаўся жывы.
У чацвер, 12 чэрвеня, а 01:30 ночы 28-гадовы кіроўца на Tesla рухаўся па 13-м кіламетры дарогі Р-1 Менск-Койданава ў бок сталіцы.
На хуткасці звыш 100 км/г ён наехаў на трох ласёў, якія раптам выбеглі на трасу. Пазбегнуць сутыкнення не ўдалося, паведамляе тэлеграм-канал «Мінскі раён Live».
У выніку аварыі дзікія жывёліны загінулі на месцы, а аўтамабіль атрымаў механічныя пашкоджанні. На шчасце, сам кіроўца і яго 26-гадовая пасажырка не пацярпелі.