Ці абрынецца рэжым іранскіх аятол?
- 16.06.2025, 12:58
- 3,714

У апазіцыі з'явіўся шанец.
Ці могуць удары Ізраіля па Іране прывесці да змену рэжыму? Такое пытанне сайт Charter97.org задаў украінскаму вайсковаму палітычнаму аглядальніку групы «Інфармацыйны супраціў» Аляксандру Каваленку:
- Ёсць розныя сцэнары. Адным з іх з'яўляецца падзенне рэжыму аятол. Я думаю, гэта цалкам рэалістычна, каб апазіцыя і нашчадкі зрынутага ў 70-я гады шаха вярнуліся да ўлады, і Ісламская Рэспубліка Іран ператварылася ў свецкую Рэспубліку Іран.
Ізраіль, скажам так, расцягнуў Іран на шпагат. Ізраіль адразу папярэдзіў, што калі будзе зваротная рэакцыя, то будзе знішчана не толькі ядзерная праграма Ірана, але і ўся яго нафтаздабывальная галіна. Для Ірана гэта крытычна. І ён проста не выжыве з мёртвай нафтаздабывальнай галіной.
Але Іран таксама не мог не адказаць, бо гэта было б прыніжэнне, найсур'ёзнейшыя рэпутацыйныя страты ў рэгіёне. Ён бы наогул цалкам страціў бы які-небудзь статус, таму вымушаны быў усё ж такі адказаць. Рэч у тым, што адсутнасць адказу яшчэ б прывялм да ўнутранага палітычнага канфлікту радыкальна настроенай часткі іранскага грамадства, якая патрабавалп б помсты, кровапраліцця і гэтак далей.
Дзейныя ўлады Ірана вымушаныя былі адказаць, але яны не былі вымушаныя, скажам так, працягваць гэты адказ. А яны працягваюць. І гэта ўсё вядзе да сцэнару, калі ўжо не ўнутрыпалітычныя радыкальныя пласты іранскага грамадства будуць як-небудзь уплываць на гэта ўсё, а акурат будуць надаваць магчымасці і сілы апазіцыйным структурам, апазіцыйным групам.
Тым больш, што ў Іране ўсё апазіцыю цалкам не задушылі, цалкам яе выкараніць, расстраляць і засадзіць у турмы не ўдалося. І пэўны супраціў усё ж прысутнічае.
Не выключаю, што гэтая аперацыя можа прывесці не толькі да ўсіх раней пералічаных наступстваў, але і ў тым ліку і да падзення рэжыму аятол.