18 чэрвеня 2025, Серада, 7:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі яшчэ больш знізіліся аптовыя продажы

У Беларусі яшчэ больш знізіліся аптовыя продажы

У рознічным гандлі таксама ёсць пытанні.

Беларусы ў студзені-траўні ў сярэднім штодня пакідалі ў крамах, гандлёвых цэнтрах і на рынках 28,8 рубля. Годам раней гэтая сума была 25,3 рубля, паведамляе Белстат. Пры гэтым у Беларусі яшчэ больш паскорылася падзенне аптовых продажаў, а рост раздробных запаволіўся, піша «Зеркало».

Раздробнае тавараабарачэнне у студзені-траўні склала 39,7 млрд рублёў. У супастаўных цэнах гэта на 9,3% больш, чым за аналагічны перыяд 2024 года. За мінулы месяц гэты паказчык прыпыніўся ў росце - у студзені-красавіку ён дадаў на 10%.

Пры гэтым аптовы гандаль за пяць месяца гэтага года прадэманстраваў падзенне на 4,7% да аналагічнага перыяду 2024 года. Прычым сітуацыя пагаршаецца — у студзені-красавіку зніжэнне было на ўзроўні 3,4%.

У грамадскім харчаванні ў студзені-траўні назіраўся рост на 5% да аналагічнага перыяду 2024-га.

Што адбываецца з цэнамі ў Беларусі і які прагноз

Нагадаем, у траўні гадавая інфляцыя паскорылася да 7,1%, а месячная склала 1% да красавіка. Гэта вынікае са звестак Белстата.

Утрымліваць інфляцыю ў межах адназначнай лічбы шмат у чым удаецца за кошт жорсткага коштавага дзяржаўнага рэгулявання, якое ўвялі ў кастрычніку 2022-га. У красавіку гэтага года для яго ўвялі паслабленні. Пасля гэтага інфляцыя яшчэ больш разагналася. Раней экспэрты адзначалі, што беларускія чыноўнікі пойдуць на паслабленне цэнавога рэгулявання для таго, каб палепшыць фінансавы стан прадпрыемстваў з-за «назапашаных цэнавых выдаткаў».

На 2025 год улады плануюць утрымліваць інфляцыю на ўзроўні да 5%.

Нацбанк асцерагаецца, што калі беларусы і далей будуць актыўна браць крэдыты, то гэта можа падарваць фінансавую стабільнасць і паскорыць інфляцыю.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках