Лукашысты раскапалі старую магілу ў лесе
13- 16.06.2025, 14:44
- 14,684

У рамках «справы аб генацыдзе беларускага народа»
У Глуску пракуратура ў рамках «Справы аб генацыдзе беларускага народа» раскапала старую магілу ў лесе.
Гаворка ідзе пра парэшткі двух жыхароў вёскі Сцяг - бацькі і сына Мікулічаў, пішуць праваабаронцы з Mayday. Гэтыя жыхары былі расстраляны нацыстамі ў 1944 годзе.
На лясной магіле стаяў крыж, яе месцазнаходжанне ведалі мясцовыя жыхары, а сваякі загінулых пастаянна даглядалі пахаванне.
Але парэшткі спатрэбіліся для ідэалагічнай акцыі. У рамках крымінальнай "справы аб генацыдзе беларускага народа" сіламі вайскоўцаў 52-га асобнага пошукавага спецбатальёна Міністэрства абароны была праведзеная эксгумацыя парэшткаў.
Нагляд ажыццяўляў пракурор раёна Андрэй Ларкін. Нягледзячы на тое, што асобы загінулых былі вядомыя, парэшткі накіравалі спецыялістам Бабруйскага міжраённага Дзяржкамітэта судовых эксэртыз. Пасля іх высновы адбудзецца перапахаванне парэшткаў.

