У Гомелі 7 гадоў таму пабудавалі прыбіральню амаль за мільён даляраў
14- 16.06.2025, 14:51
- 13,474

Як яна выглядае цяпер?
Жыхар Гомеля наведаў грамадскую прыбіральню на набярэжнай Сожа, вядомкю як «залатую» праз высокі кошт будаўніцтва, і застаўся незадаволены, піша «Флагшток».
Заплаціўшы за наведванне 1 рубель, гамяльчук убачыў забруджаныя швы паміж пліткамі, пакрытыя цвіллю, а таксама няспраўную або наогул адсутную сантэхніку.
Адзначаецца, што раней гэтая прыбіральня ўжо трапляла ў поле зроку грамадскасці праз праблемы з пад'ёмнікам для людзей з інваліднасцю і нерэгулярнага рэжыму працы.
Гэтая прыбіральня была пабудаваная ў 2018 годзе. Установу на 15 кабінак зрабілі ў рэкордна кароткія тэрміны: пачалі ў чэрвені, а скончылі ў кастрычніку. Праўда, канчатковы кошт работ і матэрыялаў, як пісала тады незалежная прэса, у выніку выйшаў даражэйшы, чым меркавалася першапачаткова. Меркавалася, што на пабудову падземнай прыбіральні спатрэбіцца 750 тысяч даляраў, у рэальнасці ж выйшаў цэлы мільён.