19 чэрвеня 2025, Чацвер, 20:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ ўзялі ў палон 21-гадовага беларуса

24
УСУ ўзялі ў палон 21-гадовага беларуса

Ён ваяваў на баку Расеі.

21-гадовы беларус Артур Аракелян з паселішча Пячышчы Гомельскай вобласці трапіў у палон ва Украіне. Ён ваяваў на баку Расеі, піша сайт "Радыё Свабода".

Ва ўкраінскім праекце каардынацыйнага штаба Украіны «Хачу жыць» паведамілі выданню, што беларус нарадзіўся ў снежні 2004 года і родам ён з Гомельскай вобласці. Гэтую ж інфармацыю пацвердзілі і «Кіберпартызаны». Вядома, што Аракелян на ліпень 2020 года працаваў у сельскай гаспадарцы «Прагрэс-агра», якую ліквідавалі ў 2023 годзе.

Беларуса ўзялі ў палон падчас баёў у Луганскай вобласці. Ён ваяваў у 27 мотастралковым палку 25 агульнавайсковай арміі. Гэты полк стварылі ў 2023 годзе. З улікам Аракеляна, паводле інфармацыі «Радыё Свабода» ва ўкраінскім палоне знаходзяцца восем беларусаў.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках