19 чэрвеня 2025, Чацвер, 21:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея выстаўляе новае патрабаванне да Украіны

18
Расея выстаўляе новае патрабаванне да Украіны

Яго агучылі ў МЗС краіны.

Намеснік міністра замежных спраў краіны-агрэсаркі Расеі Аляксандр Грушка заявіў, што Украіна нібыта павінна знішчыць усю зброю, якую ёй далі заходнія хаўруснікі.

Пра гэта ён сказаў у інтэрв'ю расейскаму прапагандысцкаму выданню Известия.

Грушка прыдумаў, што пастаўленая Украіне Заходняя зброя «павінна быць гарантавана скарочаная і ўтылізаваная».

Намеснік кіраўніка МЗС РФ сцвярджае, што такая зброя на тэрыторыі Украіны нібыта «стварае велізарную пагрозу бяспецы і для заходніх дзяржаў».

Ён таксама прывёў маніпулятыўны прыклад Афганістана, дзе перададзеныя маджахедам зэнітна-ракетныя комплексы Stinger «потым давялося паставіць пад кантроль».

Расейскае выданне сцвярджае, што спыненне паставак зброі і замежнай вайсковай дапамогі Кіеву ўваходзіць у так званы расейскі «мемарандум».

Прапагандысты мяркуюць, што пытанне знішчэння Заходняй зброі можа быць узнятае ўжо падчас трэцяга раўнда перамоў паміж дэлегацыямі Украіны і РФ.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках