ЦАХАЛ: Знішчана траціна пускавых ракетных установак Ірана
- 1,602

Для авіяўдару было задзейнічана блізу 50 самалётаў.
Войска абароны Ізраіля знішчыла траціну ракетных установак іранскага рэжыму. Пра гэта ЦАХАЛ паведаміў у афіцыйным Telegram-канале.
Сцвярджаецца, што ўночы 15 чэрвеня былі знішчаныя звыш 20 ракет класа «зямля-зямля» за некалькі хвілін да таго, як Іран планаваў выпусціць іх па Ізраілю.
Каля 50 ізраільскіх самалётаў закончылі некалькі хваляў удараў ноччу, нацэліўшыся прыкладна на 100 вайсковых цэляў у Ісфахане, што ў цэнтральнай частцы Ірана. Яны ідэнтыфікавалі і нанеслі ўдары па месцах захоўвання ракет, пускавых устаноўках ракет класа «зямля-зямля», якія былі гатовыя да запуску, і камандных цэнтрах, дзе пускавыя атрады рыхтаваліся да выканання запускаў у бок тэрыторыі Ізраіля.
Акрамя таго, у рэжыме рэальнага часу пілоты выявілі пускавую групу ракет, якая спрабавала здзейсніць запуск у бок Ізраіля. Яна была знішчаная разам з ракетамі.
«З пачатку аперацыі было знішчана больш за 120 ракетных пускавых установак, што складае траціну ад агульнай колькасці пускавых установак іранскага рэжыму», – адзначылі ў ЦАХАЛ.