«Лэнд-Ліз ад расейцаў прыбыў»: УСУ захапілі варожую пазіцыю
- 16.06.2025, 17:11
- 8,328

Узялі палоннага і трафеі.
Байцы групы «MOROK» 225-га асобнага штурмавога палка Узброеных Сіл Украіны захапілі пазіцыю расейскіх акупантаў, узяўшы ў палон гранатамётчыка супраціўніка і захапіўшы спраўны аўтаматычны гранатамёт АГС-17 разам з боепрыпасамі.
Пра гэта паведаміла служба сувязяў з грамадскасцю падраздзялення на сваёй афіцыйнай старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук», апублікаваўшы адпаведнае відэа, знятае ўкраінскімі абаронцамі.
На відэазапісе паказана, як вайскоўцы вяртаюцца на сваю пазіцыю ў лясным масіве з трафеямі.
У каментары да публікацыі, гаворыцца: «Ленд-Ліз ад расейцаў — прыбыў асабіста... Абменны фонд папоўнілі, пазіцыю разагрэлі...».