18 чэрвеня 2025, Серада, 9:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фіца: Ад уступлення Украіны ў ЕЗ для Славаччыны больш плюсаў, чым негатыву

13
Фіца: Ад уступлення Украіны ў ЕЗ для Славаччыны больш плюсаў, чым негатыву

Прэм'ер Славаччыны нечакана заявіў, што падтрымлівае еўраінтэграцыю Кіева.

Прэм'ер-міністр Славаччыны Роберт Фіца заявіў, што чаленства Украіны ў Еўрапейскім Звязе прынясе яго краіне больш магчымасцей, чым негатыву. Словы палітыка перадае славацкая газета Dennik N.

Прэм'ер зноў прапанаваў правесці супольнае пасяджэнне ўрадаў Славаччыны і Украіны.

Апошні раз кабінеты міністраў дзвюх краін сустракаліся ў 2024 годзе пад Ужгарадам, а да гэтага была яшчэ адна сустрэча ў славацкім горадзе Міхалаўцы. Фіца ўжо казаў аб зацікаўленасці ў супольнай сустрэчы ў красавіку 2025 года, аднак яна так і не адбылася.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках