Па іранскім «БТ» ударылі ў жывым эфіры
- 16.06.2025, 18:47
- 18,674

ЦАХАЛ атакаваў дзяржаўную тэлекампанію іранскага рэжыму IRIB.
ЦАХАЛ атакаваў дзяржаўную тэлекампанію іранскага рэжыму IRIB. Выбух патрапіў у жывы эфір чарговай прапагандысцкай перадачы, перадаюць «Детали».
Пасля таго, як ЦАХАЛ абвясціў эвакуацыю ў 3-м раёне Тэгерана, самай імавернай цэллю ўважалі размешчаны там офіс IRIB, яна ж «Голас Ісламскай рэспублікі Іран». Гэта дзяржаўны манапаліст у галіне тэле- і радыёвяшчання і галоўны рупар прапаганды рэжыму.
#BREAKING Israeli airstrikes targeted Iran's state broadcaster in Tehran. pic.twitter.com/BHlZPGSEBg
— Iran International English (@IranIntl_En) June 16, 2025
Неўзабаве гэта пацвердзіў і міністр абароны Ізраілю Кац. «Рупар іранскай прапаганды і падбухторвання на шляху да знікнення. Пачынаецца эвакуацыя жыхароў прылеглага раёна», - перадае словы Каца «Маарыў».
Іранцы не пачулі інструкцыі. І выбух заспеў дыктарку аднаго з прапагандысцкіх шоў проста ў жывым эфіры.
Над комплексам IRIB паднімаюцца слупы дыму.
🚨🚨🇮🇱🇮🇷 BIG BREAKING
— Sanket (@Sanket15213) June 16, 2025
Visuals show the IRIB building on fire after Israeli airstrikes. 🔥🔥 pic.twitter.com/U5qxnA7aSC
Videos of the aftermath after the IDF bombed the Iranian state television network IRIB pic.twitter.com/WShuoQBnhx
— Documenting Israel (@DocumentIsrael) June 16, 2025