18 чэрвеня 2025, Серада, 15:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Слонімам згарэў лес на 168 тысяч рублёў

14
Пад Слонімам згарэў лес на 168 тысяч рублёў

Вінаваты можа быць адзін курэц.

У Слонімскім раёне выгаралі 40 сотак лясной тэрыторыі, дзе высякалі дрэвы - шкода склала 168 тысяч рублёў. Высветлілася, што там паліў адзін з працоўных, распавялі ва ўправе Следчага камітэта Гарадзенскай вобласці.

Каля вёскі Баяраў Слонімскага раёна 15 траўня здарыўся пажар. Агонь знішчыў 40 сотак (0,4 га) «лясной подсцілкі і жывога надглебавага покрыва».

У момант пажару ў лесе была ўведзеная забарона на яго наведванне.

«Паводле інфармацыі следства, днём раней у лясным масіве трое працаўнікоў індывідуальнага прадпрымальніка ажыццяўлялі высечку лесу паводле дамовы. Адзін з мужчын, 44-гадовы памочнік лесасека, прызнаўся, што паліў і кідаў недакуркі на зямлю, дапусціўшы, што мог выкінуць непатушаны», - распавялі ва УСК.

Экспертыза паказала, што пажар адбыўся праз вонкавую крыніцу агню - недакурак або запалкі. Ачаг узгарання знаходзіцца якраз у месцы з выпаленай расліннасцю - там, дзе нарыхтоўвалі лес.

У дачыненні да памочніка лесасека лесу распачатая крымінальная справа за знішчэнне або пашкоджанне лесу, драўнінна-хмызняковай расліннасці па неасцярожнасці (арт.276 КК). Яму пагражае да двух гадоў пазбаўлення волі.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках