УСУ атакавалі расейскую РСЗА БМ-21 «Град», зараджаную хімічнай зброяй
1- 16.06.2025, 20:55
- 8,166

Адбылася дэтанацыя.
Намаганнямі пілотаў трох падраздзяленняў Сілаў абароны Украіны падбітая расейская РСЗА БМ-21 «Град», якая рыхтавалася да залпу на Данеччыне.
У зносінах паміж сабой расейцы заклікалі адзін аднаго хавацца і надзяваць супрацьгазы, паколькі, паводле перахопленых гутарак акупантаў, устаноўка была зараджаная хімічнымі боепрыпасамі, паведамляе Цензор.НЕТ.