Нетаньяху дапусціў магчымасць ліквідацыі вярхоўнага лідара Ірана
- 16.06.2025, 21:19
- 3,958

Паводле ягоных словаў, гэта пакладзе канец канфлікту.
Прэм'ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху ў інтэрв'ю ABC News заявіў, што ўхіленне вярхоўнага лідара Ірана аяталы Алі Хаменеі не прывядзе да эскалацыі канфлікту паміж Ізраілем і Іранам, а, наадварот, пакладзе яму канец.
На пытанне журналіста пра тое, што прэзідэнт ЗША Дональд Трамп нібыта адмовіўся ўхваліць ізраільскі план ліквідацыі Хаменеі з асцярогі ўзмацнення канфлікту, Нетаньяху адказаў: «Гэта не прывядзе да эскалацыі канфлікту, а пакладзе яму канец».
Ён абвінаваціў іранскае кіраўніцтва ў дзесяцігоддзях гвалту і правакацый на Блізкім Усходзе, у тым ліку ў атацы на нафтавыя аб'екты ў Саудаўскай Аравіі і падтрымцы тэрарызму.
«Іран хоча вечную вайну, і яны ставяць нас на мяжу ядзернай вайны. Фактычна Ізраіль спрабуе пакласці канец гэтай агрэсіі, і мы можам зрабіць гэта, толькі супрацьстаючы сілам зла», – заявіў палітык.
На пытанне, ці плануе Ізраіль сапраўды ўхіліць Хаменеі, Нетаньяху адказаў, што Ізраіль «робіць тое, што павінен».
«Я не буду ўдавацца ў падрабязнасці, але мы нацэліліся на іх (іранскіх. – Заўв. рэд.) галоўных навукоўцаў-атамшчыкаў. У сутнасці гэта як ядзерная каманда Гітлера», – сказаў прэм'ер Ізраіля.
Ён дадаў, што падтрымка Ізраіля адпавядае інтарэсам ЗША і «прэзідэнт Трамп гэта разумее».
Нетаньяху аспрэчыў паведамленні СМІ пра нібыта гатоўнасць Ірана аднавіць перамовы ў ядзернай праграме. Паводле ягоных словаў, гэта проста спроба задоўжыць час і прадаўжаць таемную распрацоўку зброі.