Для аграсядзібаў рыхтуюць новыя абмежаванні
12- 16.06.2025, 22:04
- 9,178

Што на гэты раз?
Міністэрства спорту і турызму вынесла на грамадскае абмеркаванне законапраект, у якім прапануецца забараніць аграсядзібам праводзіць спартовыя і аздараўленчыя мерапрыемствы.
Як тлумачыцца ў дакуменце, уладальнікі аграсядзібаў нібыта незаконна прапануюць паслугі ў пракаце спартовага інвентару і займаюцца дзейнасцю, якая не адпавядае нормам для правядзення фізкультурна-спартовых заняткаў.
Акрамя таго, улады хочуць стварыць цэнтралізаваную базу звестак пра ўсіх, хто займаецца агра- і экатурызмам. У будучыні гэтая дзейнасьць павінна будзе праводзіцца толькі з афіцыйнага дазволу мясцовых уладаў і пад іх кантролем.
Такія змены могуць значна абмежаваць магчымасці аграсядзібаў і ўскладніць вядзенне гэтага віду бізнэсу.