Пуцін занерваваўся ў жывым эфіры, кажучы пра NATO
19- 19.06.2025, 11:59
- 19,168

Відэафакт.
Расейскі дыктатар Уладзімір Пуцін зноў выступіў з супярэчлівымі заявамі, гэтым разам – падчас выступу на Пецярбуржскім міжнародным эканамічным форуме. На прэс-канферэнцыі кіраўнік Крамля назваў «неверагоднай хлуснёй» інфармацыю аб магчымым нападзе Расеі на краіны Еўропы ці NATO, піша «Обозреватель».
Пуцін нервова спрабаваў запэўніць, што Масква нібыта не мае агрэсіўных намераў у дачыненні да Альянсу, хоць і не хавае развіцця сваіх узброеных сіл. Са слоў расейскага лідара, пашырэнне абаронных бюджэтаў краін-чальцоў NATO «не мае сэнсу», бо Расея, маўляў, дастаткова абароненая і здольная «купаваць усе пагрозы».
«Чаго б NATO ні рабіла, вядома, гэта стварае пэўныя пагрозы, але мы купіруем усе гэтыя пагрозы, якія будуць узнікаць. У гэтым сэнсе ўсякія пераўзбраенні і павелічэнне бюджэтаў да 5% ад ВУП краін NATO не маюць ніякага сэнсу», – сказаў Пуцін.
Ён таксама паўтарыў крамлёўскія наратывы пра «ўяўную пагрозу з боку Расеі», абвінаваціў Украіну ў зрыве Менскіх пагадненняў і назваў анэксію Крыма «далучэннем». Пры гэтым прэзідэнт РФ заявіў, што Расея «вымушаная была выкарыстоўваць войска», каб «пакласці канец канфлікту».
Пуцін таксама абурана адмаўляў усе планы наступу на Усходнюю Еўропу.
«Што гэта азначае? Што мы збіраемся нападаць на Усходнюю Еўропу ці што? Калісьці вядомы гітлераўскі прапагандыст казаў: «чым неверагоднейшая хлусня, тым хутчэй у яе павераць». Легенда пра тое, што Расея збіраецца нападаць на Еўропу, на краіны NATO, - гэта тая самая неверагодная хлусня, у якую спрабуюць прымусіць паверыць насельніцтва заходнееўрапейскіх краін гэта проста глупства. Доктар Гебельс і хтосьці ў Еўропе, напэўна, верыць», - сказаў Пуцін.