«Гэта капітуляцыя Лукашэнкі»
20- 2.06.2025, 16:54
- 51,192

Дыктатар цяжка перанёс «агароднінную паразу».
Агародніннае «эмбарга», выведзенае Лукашэнкам супраць ЕЗ, рассыпалася пад ціскам цяжкай рэальнасці, піша Telegram-канал «Беларуская выведка»:
— «Дацягнуць» да ўраджаю пагражала спусташэннем агароднінных паліц. Спачатку надумалі напалохаць асноўных рэтэйлераў звыклым спосабам - паслаць маскі-шоў. Заснавальнікі скінуліся мільёнамі, але допыты кіраўніцтва паказалі, што сілавы ціск не прынясе выніку, як з рэгуляваннем цэн. Гародніны проста не было, а КДБ і Дзяржкантроль знайсці іх не змаглі, бо засекі радзімы сапраўды былі пустымі. Лукашэнка ўпершыню ў сваёй кар'еры апынуўся нямоглы, бо пасадзіць не было каго, акрамя гародніны. Сістэма прадэманстравала збой і поўнае бяссілле. Прыйшлося даць магчымасць заклятым ворагам накарміць сваіх апрычнікаў і прыгонных. Крыніцы паведамляюць, што Лукашэнка вельмі цяжка перанёс гэтую сітуацыю. Фыктычна, гэта стала ягонай першай капітуляцыяй.
На парадку дня стаяць непрыемнасці, звязаныя з умацаваннем рубля. Даход ад экспарту значна ўпаў і бюджэт стане пустым да канца жніўня. Давядзецца прымаць непапулярную пастанову і адпускаць курс. Супярчнасці з Крамлём працягваюць назапашвацца ва ўсё большых разнастайных кірунках.