29 чэрвеня 2025, Нядзеля, 6:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Што Расея плануе гэтым летам у Беларусі?»

3
«Што Расея плануе гэтым летам у Беларусі?»
Уладзімір Зяленскі

Украіна трымае абарону не толькі за сябе, але і за ўсю Еўропу.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што Украіна «трымае абарону», каб вайна не пачалася ў Еўропе, піша Newsweek (пераклад - сайт Charter97.org).

У панядзелак у сацсетцы X Зяленскі пракаментаваў украінскую атаку беспілотнікамі на расейскія стратэгічныя бамбавікі з ядзерным патэнцыялам, глыбока ўнутры тэрыторыі Расеі:

«Еўропа і ЗША валодаюць больш дасканалым узбраеннем, чым Расея. Акрамя таго, мы валодаем больш эфектыўнымі тактычнымі развязаннямі — гэта наглядна паказала ўчарашняя аперацыя «Павуцінне». Расея павінна адчуць на сабе наступствы сваіх страт - менавіта гэта можа прымусіць яе сесці за стол перамоў.

І калі Расея нясе страты ў гэтай вайне, становіцца відавочна, што Украіна трымае абарону не толькі за сябе, але і за ўсю Еўропу. Спытаеце ў вашай выведкі - што Расея плануе гэтым летам у Беларусі? Калі ў іх стае нахабства, каб рыхтаваць напады адтуль, значыць, нам патрэбна яшчэ большая сіла — разам. А проста цяпер гэта азначае ўзмацненне Украіны - каб мы маглі спыніць гэтую вайну і не даць ёй распаўсюдзіцца. Таму вытворчасць зброі мае значэнне»

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках