27 чэрвеня 2025, Пятніца, 3:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея на перамовах у Стамбуле адмовілася ад 30-дзённага спынення агню

28
Расея на перамовах у Стамбуле адмовілася ад 30-дзённага спынення агню

Таксама Масква адмовілася ад сустрэчы Пуцін – Зяленскі.

Прадстаўнікі Масквы на перамовах у Стамбуле 2 чэрвеня адпрэчылі прапанову ўкраінскага боку аб 30-дзённым спыненні агню без дадатковых умоваў, паведаміў паводле вынікаў сустрэчы кіраўнік Мінабароны Украіны і кіраўнік дэлегацыі Рустэм Умераў.

Таксама, як заявіў міністр, Расея не ўзгадніла асабістую сустрэчу прэзідэнтаў Уладзіміра Зяленскага і Уладзіміра Пуціна. Пра тое, што бакі падчас перамоваў, якія доўжыліся блізу гадзіны, не прыйшлі «да канкрэтыкі» датычна сустрэчы лідараў дзвюх краінаў, таксама расказала турэцкая дыпламатычная крыніца «РІА Навіны».

Расея і Украіна здолелі дамовіцца толькі пра ўзаемны абмен палоннымі, адзначыў Умераў, а таксама пра ўзаемнае вяртанне целаў загінулых вайскоўцаў паводле формулы «6000 на 6000». «Мы дамовіліся пра абмен усіх на ўсіх цяжкапараненых і цяжка хворых ваеннапалонных. Другая катэгорыя – гэта маладыя салдаты, якім ад 18 да 25 гадоў. Усіх на ўсіх», – сказаў ён. Украінская дэлегацыя, паводле словаў Умерава, прапанавала Расеі арганізаваць яшчэ адзін раўнд перамоваў да канца чэрвеня.

Акрамя гэтага, Украіна перадала Расеі афіцыйны спіс украінскіх дзяцей, якія трапілі на расейскую тэрыторыю і якіх неабходна вярнуць. Пра гэта паведаміў кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак, паведамляе УНІАН. Гэтае патрабаванне было ўключана ва ўкраінскі мемарандум з умовамі спынення агню, які Кіеў перадаў Маскве за некалькі дзён да сустрэчы ў Стамбуле. У адказ на гэта кіраўнік расейскай дэлегацыі заявіў, што Украіне не варта «ладзіць прадстаўленне для бяздзетных еўрапейскіх бабуляў», напісаў у X карэспандэнт The Economist Олівер Кэрал са спасылкай на суразмоўцу, абазнанага пра ход абменаў.

Паводле звестак Axios, якая прыводзіць словы ўкраінскага чыноўніка, Расея перадала свой мемарандум Украіне толькі ў панядзелак, у дзень сустрэчы. Выкладзеная ў ім пазіцыя Крамля не змянілася. Сярод іншага, ён патрабуе выхаду УСУ з часткова акупаваных абласцей Украіны.

Расейскі бок перад пачаткам перамоваў у Стамбуле папрасіў, каб прадстаўнікі ЗША не прысутнічалі на сустрэчы, паведаміў Кэрал са спасылкай на крыніцу ва ўкраінскай дэлегацыі. Аналагічную інфармацыю прывёў спікер МЗС Украіны Георгій Ціхі ў каментары Навіны.LIVE. «На нашу думку, амерыканцы мусяць прысутнічаць у пакоі. Але расейцы настаялі, што іх там быць не павінна. Што яны хаваюць – гэта пытанне да іх», – пракаментаваў ён.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках