У Беларусі можа быць уведзенае ліцэнзаванне імпарту акумулятараў
7- 2.06.2025, 18:28
- 4,678

Падрабязнасці.
Міністэрства прамысловасці Беларусі распрацавала праект пастановы Саўміна краіны, якой прадугледжваецца ўвядзенне практыкі часовага ліцэнзавання імпарту акумулятарных батарэй. Тэкст дакумента размешчаны на Нацыянальным прававым партале для абмеркавання грамадзянамі і зацікаўленымі суб'ектамі.
Нарматыўным актам, сярод іншага, прадугледжанае ўвядзенне такога захаду нетарыфнага рэгулявання імпарту, як аўтаматычнае ліцэнзаванне акумулятараў. Захад – часовы, прымеркаваны на перыяд, роўны 6 месяцам.
Прапануецца, што органам, упаўнаважаным на выдачу разавых ліцэнзій, стане Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ), якое будзе рабіць гэта на ўзгадненне з Мінпрамысловасці Беларусі.
Кантраляваць увоз імпартных акумулятараў будзе Дзяржаўны мытны камітэт. Міністэрства замежных справаў Беларусі, у сваю чаргу, афіцыйна паведаміць Еўразійскай эканамічнай камісіі пра ўвядзенне паўгадавога механізму ліцэнзавання.