Бербок абралі прэзідэнткай Генеральнай асамблеі ААН
9- 2.06.2025, 18:40
- 10,038

Раней яна была кіраўніцай МЗС Нямеччыны.
Былая міністарка замежных справаў Нямеччыны Аналена Бербок абраная прэзідэнткай Генеральнай асамблеі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. Пра гэта паведаміла прэс-служба ААН.
Бербок стане прэзідэнткай 80-й сесіі (верасень 2025 – верасень 2026 года).
За кандыдатуру былой кіраўніцы МЗС Нямеччыны прагаласавалі 167 прадстаўнікоў краінаў-удзельніцаў.
У сваёй першай прамове яна падзякавала прадстаўнікам краінаў за дадзены давер і заявіла, што мае намер быць «сумленнай пасярэдніцай» у працы Генасамблеі.
Прэзідэнт Генасамблеі ААН старшынюе на пасяджэннях, каардынуе працу органа, сочыць за выкананнем працэдураў і прадстаўляе асамблею на міжнароднай арэне. Ён не прымае палітычных пастановаў, выконваючы ў асноўным прадстаўнічыя і арганізацыйныя функцыі.