У Менску прадаюць стары драўляны дом за шалёныя грошы
7- 2.06.2025, 19:24
- 10,774

Будынак вылучаецца сярод дарагіх катэджаў.
У базе звестак Realt з'явілася цікавая аб'ява: у элітным сталічным мікрараёне прадаецца двухкватэрны аднапавярховы дом. Яго знешні выгляд і кошт здзіўляюць.
Надзел на 10 «сотак» з домам размешчаны ў Вяснянцы, на беразе вадасховішча Дразды.
Будынак на дзве кватэры з'явіўся там у 1974 годзе. Гэта дом блочнага тыпу, драўляны, частка яго абшытая сайдынгам. Усе камунікацыі цэнтральныя, ацяпленне пячное.

На надзеле ёсць гаспадарчыя пабудовы і гараж. Тэрыторыя агароджаная. На надзеле растуць фруктовыя дрэвы і кусты.
Кошт дома складае 1318152 рублёў (440000 даляраў ЗША) – шалёныя грошы для старога будынка.
Такі высокі кошт можна растлумачыць месцазнаходжаннем.

Дом знаходзіцца побач з прэміяльнай прыватнай забудовай. Акрамя таго, на крокавай даступнасці знаходзяцца вадасховішча і лесапарк «Дразды».
Гандлёва-забаўляльны цэнтр «Арэна Сіці», мноства кавярняў і рэстаранаў, дзіцячы сад, спартзала, веладарожкі, розныя спартовыя збудаванні і медыцынскія цэнтры.
І прыемны бонус – побач з домам ёсць прыпынак грамадскага транспарту.
