26 чэрвеня 2025, Чацвер, 22:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску з'явіўся прэміяльны дом, які коштам пераплюне нават Depo

10
У Менску з'явіўся прэміяльны дом, які коштам пераплюне нават Depo

$5000 за метр.

Гаворка пра адзін з дамоў квартала «Камфорт парк». Візуальна ён адрозніваецца ад сваіх таварышаў і сапраўды выглядае даволі шыкоўна. Начынне таксама адпаведнае. Інфармацыя пра кошт метра, планаванне і старт продажаў у гэтым сакрэтным аб'екце не раскрываецца для шырокай публікі, аднак усё гэта лёгка можна даведацца, толькі патэлефанаваўшы ў аддзел продажаў.

Дом пад нумарам 6 з'яўляецца часткай жылога комплексу «Камфорт Парк», які знаходзіцца на скрыжаванні вуліцаў Ціміразева, Панфілава, Грыбаедава і Татарскай. Узвядзенне квартала пачалося ў 2019 годзе без лішняга шуму і маркетынгавых выкрутаў. Забудоўнікам выступае група кампаній «Стромінвест».

З даступнай інфармацыі пра прэміяльны дом ёсць толькі такія звесткі, агучаныя прадстаўніком забудоўніка:

– Дом №6 адносіцца да катэгорыі «прэміюм+». Продажы кватэраў пачнуцца толькі пасля заканчэння ўсіх працаў. Продажы пройдуць у закрытым фармаце, бо ўжо ёсць ліст чакання, які сфармаваўся.

Прэміяльнасць апраўдваецца наступнымі параметрамі: падземны паркінг, кругласутачны кансьерж, усяго тры кватэры на пляцоўцы, панарамныя вокны, вышыня столяў 3,9 метра, плошчы кватэраў ад 110 да 220 «квадратаў», тэрасы.

Onlíner патэлефанаваў у аддзел продажаў і атрымаў інфармацыю: прыблізны кошт метра ў шостым доме – $5000. Цяпер фармуецца ліст чакання. Продажы стартуюць у канцы лета.

Паводле грубых падлікаў, самая танная кватэра абыдзецца на $550000, а самая дарагая – $1100000. Дакладныя кошты будуць вядомыя толькі самім пакупнікам.

Нагадаем, што статус самага дарагога жылога комплексу ў Менску раней належаў Depo. Там жыллё прадаецца ад $3600 да $4000 за метр.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках