24 чэрвеня 2025, aўторак, 18:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі пра ідэю РФ наконт «перамір'я» на 2-3 дні: Ідыёты

5
Зяленскі пра ідэю РФ наконт «перамір'я» на 2-3 дні: Ідыёты

Прэзідэнт Украіны рэзка адрэагаваў на прапанову РФ.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі раскрытыкаваў прапанову Расеі аб спыненні агню на 2-3 дні, каб забраць загінулых з поля бою. Ён падкрэсліў, што перамір'е патрэбнае для таго, каб не было забітых.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на заяву кіраўніка дзяржавы падчас размовы з журналістамі.

Зяленскі адзначыў, што Украіна не мяняла аджэнду – безумоўнае спыненне агню, абмен палоннымі, вяртанне дзяцей, вяртанне цывільных асобаў, ну і далей – гэта сустрэча лідараў.

«Ну, і ў прынцыпе як такога спынення агню яны не бачаць. Яны сказалі, што гатовыя на спыненне агню на 2-3 дні, каб забіраць забітых з поля бою. Я мяркую, што ідыёты. Таму што спыненне агню – для таго, каб не было забітых», – адзначыў прэзідэнт.

Паводле ягоных словаў, для расейцаў – гэта пытанне проста невялікай паўзы ў вайне.

«Таму хочацца, каб нашыя амерыканскія партнёры ўсё ж моцнымі крокамі накіравалі пакет санкцый у Сенат, каб даціснулі расейцаў да спынення агню моцнымі санкцыямі. Па-іншаму яны пакуль не разумеюць. Мы мяркуем, што гэта справядліва. Ужо 5 месяц ідзе з таго часу, як ЗША далі сігнал пра спыненне агню. І мы гэта падтрымліваем», – дадаў Зяленскі.

Ён адзначыў, што прапанова РФ спыніць агонь на 2-3 дні – гэта проста гульня рыторык.

«Таварыш Мядзінскі, як я і казаў з самага пачатку, гэта не таго ўзроўню людзі, яны нават не разбіраюцца тэхнічна. Вайскоўцы на полі бою вельмі часта абменьваюцца, на жаль, забітымі целамі сваіх войскаў. Гэта адбываецца. І ўсе разумеюць, што ў момант абмену ніхто адзін у аднаго не страляе», – падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Паводле ягоных словаў, гэта не спыненне агню, таму што ў гэты момант на іншых адрэзках прадаўжаецца вайна і атакуецца цывільнае насельніцтва.

«Для чаго яны гэта робяць, як у прынцыпе і абмены. Абмены для нас вельмі важныя, і яны гэта разумеюць, яны гэтым кормяць амерыканцаў, каб тыя пралангіравалі сваю пастанову пра ўвядзенне санкцый, каб яны не ўвялі іх, як гэта трэба было ўжо зрабіць. Таму для нас важна падкрэсліць, што калі на гэты раз Стамбул не будзе ў спыненні агню рухацца наперад, то павінны быць санкцыйныя крокі ад Штатаў», – падкрэсліў Зяленскі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках